2013-05-23 10:42:40

СДМ 2013: Крыжовы шлях з сімфанічным аркестрам і ды-джэямі


RealAudioMP3 Любоў, жыццё, інваліднасць, хваробы, турмы, сацыяльныя сеткі, рэлігійнасць, наркотыкі: гэта толькі некаторыя з тэм разважанняў Крыжовага шляху, які адбудзецца ў рамках Сусветных дзён моладзі ў Рыа-дэ-Жанейра. Спецыяльна для набажэнства, якое пройдзе 26 ліпеня на ўзбярэжжы Кокакабана, арганізатары падрыхтуюць стацыі ў стылі XVI ст. – часу, калі распаўсюдзілася традыцыя правядзення Крыжовага шляху. Пра гэта, агенцтву “SIR” расказаў мастацкі дырэктар Сусветных дзён моладзі Уліс Крус. Ён паінфармаваў, што папа Францішак будзе ўдзельнічаць у набажэнстве, назіраючы за ім са спецыяльна збудаванага памосту. На ім, акрамя Пантыфіка, размесцяцца каля 1500 чалавек, у тым ліку 20 асоб з абмежаванымі магчымасцямі.

Назвы стацый будуць чытацца двойчы – спачатку ўздоўж маршруту Крыжовага шляху, там, дзе будуць знаходзіцца пілігрымы, а затым у месцы знаходжання Пантыфіка. Назіраць за прамой трансляцыяй Крыжовага шляху можна будзе праз вялікія экраны, усталяваныя ў розных частках Рыа-дэ-Жанейра. Музычнае суправаджэнне набажэнства забяспечаць сімфанічны аркестр, музычны гурт і некалькі ды-джэяў. У набажэнстве будзе задзейнічана каля 500 чалавек, адбор якіх працягваецца да гэтага часу.








All the contents on this site are copyrighted ©.