2013-05-23 14:48:42

Святы Пасад занепакоены лёсам вымушаных мігрантаў


RealAudioMP3 22-24 мая ў Рыме праходзяць працы ХХ Пленарнай асамблеі Папскай рады пастырства эмігрантаў і падарожнікаў на тэму прымусовай міграцыі. Адкрываючы працы, кардынал Антоніа Марыя Вэльё, старшыня дыкастэрыі, адзначыў, што сёння ў свеце каля 100 млн. асоб былі вымушаны пакінуць свае дамы і апынуліся на выгнанні. Іерарх падкрэсліў, што, нягледзячы на вялікую дапамогу з боку розных гуманітарных арганізацый, стаўленне высокаіндустрыялізаваных краін да гэтага феномена “змянілася ў адмоўным сэнсе”. Кардынал Вэльё нагадаў, што бежанцы маюць свае правы і абавязкі, аб чым часта забываюцца палітычныя лідэры. Паводле ватыканскага іерарха, менавіта хрысціяне павінны сказаць сваё важкае слова ў дапамозе вымушаным мігрантам, паколькі пакліканы быць адкрытымі на слабых і чужынцаў.








All the contents on this site are copyrighted ©.