2013-05-23 12:02:36

Папа зацвердзіў кардынала Валіні сваім вікарыем для Рымскай дыяцэзіі


RealAudioMP3 Святы Айцец зацвердзіў кардынала Агасціна Валіні на пасадзе Папскага вікарыя для Рымскай дыяцэзіі. Іерарх выконваў гэту функцыю з 27 чэрвеня 2008 г., калі быў прызначаны Бэнэдыктам XVI, але новаабраны Пантыфік, як Біскуп Рыма, павінен быў пацвердзіць яго паўнамоцтвы. У сваім лісце да іерарха папа Францішак адзначыў, што давярае яму духоўную апеку над Вечным горадам, і выказаў надзею, што дзякуючы Божай ласцы, мясцовы Касцёл будзе квітнець. Святы Айцец скіраваў сваё апостальскае благаслаўленне кардыналу Валіні і ўсім вернікам Рымскай дыяцэзіі.







All the contents on this site are copyrighted ©.