2013-05-23 15:15:26

Пантыфік сустрэўся з Прэзідэнтам Сальвадора


RealAudioMP3 Папа Францішак сустрэўся 23 мая з Прэзідэнтам Сальвадора Карласам Маўрысіа Фунэсам. Пасля размовы з Пантыфікам палітыка прыняў кардынал Дзяржсакратар Тарчызіо Бэртонэ. Падчас сардэчных перамоў было выказана задавальненне добрым станам адносін паміж Святым Пасадам і Сальвадорам. Гутарка ішла пра арцыбіскупа Сан-Сальвадора Оскара Рамэра, забітага баевікамі ў 1980 г. падчас св. Імшы, і пра яго змаганне за згоду і грамадзянскі мір у краіне.

Падчас сустрэч была дадзена высокая ацэнка дзейнасці Каталіцкага Касцёла для паяднання і ўмацавання міра ў Сальвадоры і яго ўкладу ў дабрачынную дзейнасць, адукацыю, выкараненне арганізаванай злачыннасці і беднасці. Закраналіся некаторыя этычныя пытанні, сярод якіх ахова чалавечага жыцця, сужэнства і сям’і.








All the contents on this site are copyrighted ©.