2013-05-22 10:25:05

Святы Айцец наведаў ватыканскі дабрачынны цэнтр


RealAudioMP3 Папа Францішак наведаў 21 мая ўвечары ватыканскі дабрачынны цэнтр “Дар Марыі”, размешчаны непадалёк ад плошчы св. Пятра. Ён сустрэўся з сёстрамі Маці Тэрэзы з Калькуты, якія кіруюць цэнтрам на працягу 25 гадоў, яго гасцямі і валанцёрамі. Візіт меў прыватную форму. Святы Айцец падзякаваў тым, хто займаецца гэтым домам для абяздоленых, і адзначыў важнасць ідэі бл. Яна Паўла ІІ, які быў ініцыятарам яго стварэння. Пантыфік звярнуў увагу на невыпадковасць сімволіку самаго слова “дом”. “Гэта слова тыпова сямейнае, якое нагадва цеплыню, пачуцці, любоў, якія можна адчуць у сям’і. (...) Менавіта таму “дом” з’яўляецца ключавым месцам у жыцці, дзе жыццё расце і можа быць рэалізавана, бо гэта месца, дзе кожны чалавек вучыцца дарыць і атрымліваць любоў”, - адзначыў Папа. Францішак звярнуўся таксама да гасцей цэнтра і адзначыў, што яны адлюстроўваюць “аблічча Хрыста”. Ён падзякаваў паходзячым з розных куткоў свету бяздомным за магчымасць служыць Хрысту ў іх асобе.

Паводле Пантыфіка, сёння не хапае пачуцця бескарыслівасці, салідарнасці і дару. “Дзікі капіталізм вучыў логіцы прыбытку любой цаной, вучыў даваць, каб мець узаемную выгаду, эксплуатаваць, ня гледзячы на людзей”, - адзначыў Францішак. Эфектам такога падыходу, паводле яго, і ёсць крызіс, які перажывае свет.

У цэнтры “Дар Марыі”, будынак якога прылягае да палацу Кангрэгацыі Веравучэння, сёстры Маці Тэрэзы з Калькуты два разы на дзень раздаюць ежу прыблізна 100 бедным. Акрамя таго, на яго тэрыторыі ёсць месца для начлегу для 50-70 жанчын. Тут ім аказваецца таксама медыцынская дапамога. У студзені 2008 г. Цэнтр наведаў Бэнэдыкт XVI.







All the contents on this site are copyrighted ©.