2013-05-22 15:29:40

Ватыканская дэлегацыя на форуме Сусветнай арганізацыі аховы здароўя


RealAudioMP3 Ахове здароўя неабходна надаць прыярытэтнае месца пры вызначэнні наступных мэтаў глабальнага развіцця. На гэта звярнуў увагу арцыбіскуп Зыгмунт Зімоўскі, старшыня Папскай рады пастырства работнікаў сферы аховы здароўя. Іерарх узначаліў дэлегацыю Апостальскай Сталіцы на пасяджэнні асамблеі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, якая праходзіць у Жэневе 20-28 мая. У сваім дакладзе ён звярнуў увагу на сувязь, якая існуе паміж аховай здароўя і развіццём. Арцыбіскуп нагадаў пазіцыю Святога Пасада, які настойвае на інтэгральнасці гэтых двух рэчаіснасцяў. “Клопат і дапамога ў медыцынскай сферы, таксама як і развіццё, павінны быць арыентаваны на духоўны стан чалававека, а не толькі на фізічныя, эмацыянальныя, эканамічныя і сацыяльныя фактары, што ўплываюць на яго дабрабыт”, - сказаў іерарх.

Арцыбіскуп Зімоўскі выразіў заклапочанасць Апостальскай Сталіцы намерам арганізацыі спрыяць так званай “хуткай кантрацэпцыі” у бедных краінах. Ён падкрэсліў, што для Каталіцкага Касцёла непрымальны заклік да выкарыстання медыцынскіх прэпаратаў, якія ўяўляюць сабой прамую пагрозу жыццю дзіцяці ва ўлонні маці.

Іерарх адзначыў таксама, што Апостальская Сталіца станоўча ацэньвае план па кантролі за неінфекцыйнымі хваробамі. Ён нагадаў, што каталіцкія структуры ва ўсім свеце ўжо актыўна дзейнічаюць у гэтым накірунку







All the contents on this site are copyrighted ©.