2013-05-21 14:55:53

Кардынал: Папа заклапочаны сітуацыяй сіцылійскіх сем’яў


RealAudioMP3 Папа вельмі заклапочаны цяжкай сітуацыяй сіцылійскіх сем’яў, адзначыў арцыбіскуп Сіракузы, кардынал Сальваторэ Папалардо. Іерарх знаходзіцца ў Ватыкане з візітам “Ad limina Apostolorum” і 20 мая прыняў удзел у сустрэчы з папам Францішкам. У інтэрв’ю Ватыканскаму радыё ён падзяліўся сваімі ўражаннямі ад гэтай сустрэчы. Іерарх распавёў, што Папа асаблівую увагу звярнуў на неабходнасць таго, каб біскупы былі блізка да сваіх вернікаў. У сувязі з гэтым, Пантыфік нагадаў свовы, прамоўленыя некалькі тыдняў таму: “майце пах сваіх авечак”.

Сіцылійскі іерарх адзначыў, што Святы Айцец вельмі цікавіўся лёсам сіцылійскіх сем’яў: як яны жывуць, з якімі праблемамі змагаюцца. У сваю чаргу, біскупы паінфармавалі Пантыфіка аб эканамічных цяжкасцях, якія часта становяцца вялікай перашкодай ў стварэнні новых сем’яў.

Акрамя таго, паводле кардынала Папалардо, падчас сустрэчы абмяркоўвалася складаная крымінагеная сітуацыя на Сіцыліі. “Біскупы не хавалі таго, што крымінальная ментальнасць існуе сярод нашага насельніцтва і нажаль, распаўсюджваецца ”, - сказаў кардынал Папалардо.

Іерарх адзначыў, што няглядзячы на скаладанасці, жыхары Сіцыліі маюць вялікую цікавасць да Касцёла. “Таму мы павінны даваць ім больш яснае евангельскае сведчанне і да гэтага нас заклікаў Папа”, - падзяліўся кардынал Папалардо.








All the contents on this site are copyrighted ©.