Эканаміст: словы Францішка пра рынак, адпавядаюць яго імені
“Хто мае ў сэрцы бедных,
мае ў сэрцы таксама і рынак”, - гэтыя словы папы Францішка, прамоўленыя 17 мая падчас
цырымоніі прыняцця даверчых грамат некаторых новых паслоў пры Апостальскай Сталіцы,
уразілі італьянскага эканаміста і пастаяннага аўтара газеты “Avvenire” прафесара Луіджына
Бруні. У інтэрв’ю парталу “Vaticaninsider” ён адзначыў, што гэта была першая прамова
папы Францішка не прысвечаная выключна “тэалагічна-духоўным тэмам”. “І першае пытанне,
якое ён закрануў тычылася рынку”, - падкрэсліў эканаміст. Бруні звярнуў увагу на тое,
што ўвага Пантыфіка да праблем рынка цалкам адпавядае яго імені “Францішак”. “У сваёй
увазе да бедных, францішкане ў сярэдневеччы, былі пратаганістамі нараджэння рынка.
У Еўропе, гістарычна, рынкі ствараліся вакол манастыроў і абацтваў. І ў гэтым няма
нічога дзіўнага: рынак нараджаецца вакол сеткі адносін, дзе першым таварам для абмену
служыць слова”, - падкрэсліў ён. Луіджына Бруні таксама заўважыў, што ў старажытнасці,
на рынках не адбываўся абмен з невядомымі людзьмі, але з тымі, каму можна было давяраць.
У гэтым кантэксце, паводле яго, актуальна гучаць словы Святога Айца пра сённяшнюю
“дыктатуру эканомікі без аблічча”.
Паводле Луіджына Бруні, сёння неабходна
адкрыць нанава каштоўнасць “сацыяльнай эканомікі” і “новы дух капіталізма”. “У эканоміцы,
пошук асабістага дабрабыту з боку індывідуўма канешне з’яўляецца важным фактарам.
Але, ёсць таксама і іншы рухавік, які працаваў на працягу стагоддзяў і сёння знаходзіцца
ў крызісе: сацыяльная душа эканомікі, тое, каб яна была часткай сеткі адносінаў і
ўзаемнасці. Свет, які губляе гэты дух, гэта свет са слабай эканомікай”, - сказаў навуковец.
Ён таксама падкрэсліў важнасць, для эканомікі, такіх паняццяў як “дар” і “этыка”.