2013-05-20 14:27:50

Хрысціяне і будысты гатовыя аб'яднаць намаганні ў барацьбе за мір


RealAudioMP3 Хрысціяне і будысты супольна павінны працаваць на карысць захавання міра на планеце. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні па выніках хрысціянска-будыскага калоквіўма, якое было апублікавана 20 мая. У форуме, які прайшоў у Рыме 6 мая па ініцыятыве Папскай радай па міжрэлігійным дыялогу у супрацоўніцтве з Канферэнцыяй Біскупаў Італіі, прынялі ўдзел спецыялісты з Італіі, Японіі, Тайваня, Вьетнама, Паўднёвай Карэі, Тайланда, М’янмы, Шры-Ланкі і Індыі. Яны пагадазіліся, што “рэлігійны ландшафт свету, сёння перажывае хуткія трасфармацыі”, і ў гэтым кантэксце “паслядоўнікі розных рэлігійных традыцый могуць садзейнічаць сяброўству і салідарнасці паміж людзьмі і народамі”. Адзначаецца, што для хрысціян грэх, ва ўсіх яго формах з’яўляецца сведчаннем разрыва камуніі з Богам і паміж людзьмі. “Аднаўленне міру патрабуе абавязковага вызвалення ад граху”, - гаворыцца ў паведамленні. Адначасова адзначаецца, што і ў навучанні Буды, корань усякага зла, ляжыць у невуцтве і фальшывых уяўленнях, якія грунтуюцца на сквапнасці ці нянавісці.

Такім чынам падкрэсліваецца, што як для хрысціян так і для будыстаў “унутраная свабода, ачышчэнне сэрца, спачуванне і саахвярнасць з’ўляюцца важнейшай умовай асабістага ўнутранага спакою, а таксама грамадскага міра”. Нягледзячы на існуючыя адметнасці, паміж хрысціянскім і будыскім этычнымі вучэннямі, іх аб’ядноўвае “павага да чалавечага жыцця, пошук дабра на аснове дабрыні і спачування”, гаворыцца ў паведамленні

Такім чынам, удзельнікі хрысціянска-будыскага форума адзначылі, што дыялог паміж імі павінен умацоўвацца, “каб вырашаць новыя задачы, звязаныя з пагрозамі чалавечаму жыццю, беднасцю, голадам, хваробамі, насіллем, войнамі і іншымі з’явамі, якія прыніжаюць сакральнасць чалавечага жыцця і атручваюць мір у чалавечым грамадстве”.








All the contents on this site are copyrighted ©.