2013-05-20 12:18:45

Францішак: пакорная і адважная малітва чыніць цуды


RealAudioMP3 “Мужная, пакорная і моцная малітва чыніць цуды”, - сказаў папа Францішак 20 мая падчас ранішняй Эўхарыстыі у Доме св. Марты. У сваёй гаміліі Пантыфік паразважаў над евангельскім фрагментам у якім гаворка ішла пра няздольнасць вучняў Хрыста аздаравіць хлопца апанавана духам нематы. Езус быў занепакоены нявер’ем апосталаў, а бацьку хварога сказаў: “усё магчыма для таго, хто верыць”. “Але адкуль гэта нявер’е?”, - спытаў Папа і адразу назваў яго прычыну: “думаю, што менавіта ад сэрца, якое не адкрываецца, закрытага сэрца, якое хоча мець усё пад сваім кантролем”. Пантыфік нагадаў, што сам Езус у дадзеным кантэксце звяртаў увагу на важнасць малітвы, якая дапамагае чыніць цуды. “Малітва, у якой просім аб цудзе, аб незвычайнай з’яве – павінна быць малітвай, якая ахоплівае, якая ахоплівае нас усіх”, - сказаў Папа.

Ён расказаў гісторыю, сведкам якой быў яшчэ будучы арцыбіскупам Буэнас-Айрэса. У ёй гаворка ішла пра чалавека, дачка якога моцна захварэла і паводле урачоў павінны была хутка памерці. Тады, гэты чалавек сеў у аўтобус і накіраваўся ў марыйны санктуарыі Лухан, які знаходзіцца ў 70 км ад горада. Калі ён прыехаў, было ўжо каля 21.00 і канешне касцёл быў закрыты. Тады ён пачаў маліцца да Марыі перад яго брамай. “Ён маліўся, маліўся, і плакаў, плакаў... і так, заставаўся на гэтым месцы на працягу ўсёй ночы. Гэты чалавек змагаўся, змагаўся з Богам, змагаўся менавіта з Богам дзеля аздараўлення сваёй дачкі”, - сказаў Папа. Ён распавёў, што па-вяртанні ў бальніцу, раніцай наступнага дня, гэты мужчына, убачыў сваю жонку, якая плакала ад шчасця, таму што дачка была цалкам здаровай. “Так здараецца яшчэ! Цуды здараюцца!”, - сказаў Францішак.

“Мужная малітва, мэта якой – здзейсненне цуда, гэта не малітва з ветлівасці: адгавару “Ойча наш”, “Вітай Марыя” і забуду. Не! Адважная малітва, падобна на малітву Абрагама, які змагаўся з Богам дзеля збаўлення горада, падобна на малітву Майсея, які трымаў рукі узнятымі ўверх, молячы Пана; яна падобна на малітву многіх людзей, якія маюць веру і з верай моляцца. Малітва чыніць цуды, але мы павінны верыць!”, - сказаў Папа.

Пантыфік заклікаў на працягу дня, і асабліва калі молімся, часта звяртацца да Бога са словамі: “Веру, Пане, дапамажы майму нявер’ю”.








All the contents on this site are copyrighted ©.