2013-05-20 15:05:20

Папа Францішак наведае дом для бедных


RealAudioMP3 21 мая папа Францішак наведае дом для бедных “Dono di Maria” (Дар Марыі), які знаходзіцца на тэрыторыі Ватыкана. Візіт прымеркаваны да 25-годдзя дзейнасці гэтай структуры і пройдзе ў прыватнай форме. Пантыфік сустрэнецца з законніцамі, якія тут працуюць, беднымі, якія атрымліваюць дапамогу, а таксама валанцёрамі, якія дапамагаюць у служэнні самым слабым і безабаронным. Францішак будзе не першым Папам, які наведае гэту установу. Яго папярэднік, Бэнэдыкт XVI быў тут аднойчы, 4 студзеня 2008 г., а бл. Ян Павел ІІ аж восем разоў. Менавіта па ініцыятве апошняга, дом “Dono di Maria” быў урачыста адкрыты 21 мая 1988 г. На цырымоніі яго інаўгурацыі прысутнічала Маці Тэрэза з Калькуты. Законніцы з Ордэну Місіянерак Любові, які яна заснавала, апякуюцца гэтай установай. Дзякуючы іх працы тут штодзённа атрымліваюць пасілак сотні бедных. Акрамя таго, структура дае магчымасць начлегу для каля 70-ці бяздомных жанчын і дзяўчын.








All the contents on this site are copyrighted ©.