2013-05-18 13:34:22

Святы Айцец сустрэўся з Ангелай Меркель


RealAudioMP3 18 мая папа Францішак прыняў на аўдыенцыі канцлера Германіі Ангелу Меркель, якая затым сустрэлася з кардыналам Дзяржсакратаром Тарчызіо Бэртонэ. “Падчас сардэчнай размовы ўзгадвалася доўгая гісторыя адносін, якія існуюць паміж Апостальскай Сталіцай і Германіяй”, - адзначаецца ў спецыяльным паведамленні Залы Друку Святога Пасаду. Акрамя таго, падкрэсліваецца, што ўдзельнікі сустрэчы паразмаўлялі на тэмы, якія ўяўляюць супольны інтэрэс, у прыватнасці аб сацыяльна-палітычнай, эканамічнай і рэлігійнай сітуацыі ў Еўропе і свеце. Асаблівая ўвага звярталася на клопат аб правах чалавека, пераслед хрысціян, рэлігійную свабоду і міжнароднае супрацоўніцтва на карысць міра. Папа і канцлер Германіі абмяняліся поглядамі на Еўропу, “як на супольнасць каштоўнасцяў і яе адказнасць у свеце”. Яны выразілі пажаданне, “каб усе грамадзянскія і рэлігійныя кампаненты спрыялі развіццю заснаванаму на годнасці чалавека і нахтнёнаму прынцыпамі субсідыярнасці і салідарнасці”.








All the contents on this site are copyrighted ©.