2013-05-18 11:06:59

Папа: Святы Дух стварае нам нязручнасці, бо кліча ісці наперад


RealAudioMP3 На працягу некалькіх апошніх тыдняў папа Францішак, сваімі разважаннямі рыхтуе вернікаў да ўрачыстасці Спаслання Святога Духа, якая будзе адзначацца 19 мая. Трэццяй асобе Найсвяцейшай Тройцы былі прысвечаны катэхезы Пантыфіка, яго гаміліі і твіт-паведамленні. Яшчэ 16 красавіка, падчас Эўхарыстыі ў Доме св. Марты, Папа казаў, што Святы Дух, гэта “вялікі невядомы” нашай веры і нават у Касцёле ён сустракае супрацьдзеянне. “Святы Дух стварае нам нязручнасці, бо прымушае рухацца, крочыць, падштурхоўвае Касцёл ісці наперад. А мы, як св. Пётр падчас Перамянення кажам: “Як добра, нам быць тут усім разам” і каб ніхто нам не перашкаджаў. Мы хочам, каб Святы Дух нас усыпіў ... хочам прыручыць Яго. Але гэтага не адбываецца. Таму што Ён – гэта Бог, Ён – гэта той вецер, які дзьмуе і ты не ведаеш адкуль. Ён моц Бога, якая нясе нам суцяшэнне і сілы, каб ісці наперад. Ісці наперад! І гэта нам перашкаджае, бо зручнасці нам падабаюцца больш”, - казаў Папа.

Паводле Францішка, Святы Дух стварае адкрытыя і крэатыўныя супольнасці, а таксама суправаджае вернікаў на іх шляху да Хрыста.

“Папросім аб ласцы прывычнасці да прысутнасці гэтага спадарожніка, Святога Духа, гэтага сведкі Езуса, які кажа нам дзе Езус, як знайсці Езуса, што кажа нам Езус. Мець з ім блізасць: Ён наш сябра. Езус казаў, “не пакіну вас у адзіноце, а застаўлю вам Яго”. Езус пакінуў нам Святога Духа, як сябра. Набудзем звычку, пытаць саміх сябе кожны вечар: “Што сёння зрабіў Святы Дух у ва мне? Якое сведчанне мне даў? Як да мяне прамаўляў? Што параіў?”, - заклікаў Святы Айцец.

Пантыфік адзначаў, што менавіта Божая прысутнасць дапамагае хрысціянам ісці наперад, таму аб ёй трэба пастаянна прасіць у малітве.








All the contents on this site are copyrighted ©.