2013-05-18 15:03:43

Ангела Меркель уражана сустрэчай з Папам


RealAudioMP3 18 мая, пасля аўдыенцыі ў Святога Айца канцлер Германіі Ангела Меркель, падзялілася сваімі ўражаннямі ад сустрэчы. У інтэрв’ю Ватыканскаму радыё яна расказала, што “прыняла гэту падзею з вялікай радасцю”, а таксама ў якасці “гонара для Германіі”. “Мы размаўлялі пра глабалізацыю і Еўрапейскі Саюз, пра ролю Еўропы ў свеце; я чарговы раз падкрэсліла, што з майго пункту гледжання, вельмі важна клапаціцца і ўмацоўваць фундаменты нашага грамадства. Відавочна, што палітыка сама не можа стварыць фундамента на якім будзе жыць грамадства”, - падкрэсліла яна. У гэтым кантэксце Меркель адзначыла “галоўную ролю Каталіцкага Касцёла”. Яна нагадала словы папы Францішка аб тым, што свет патрабуе моцнай і справядлівай Еўропы. “У гэтым кантэксце, размова стала для мяне натхняючай”, - прызналася палітык.

Ангела Меркель звярнула ўвага на працягласць, якая існуе паміж пантыфікатамі Бэнэдыкта XVI і Францішка. “Я бачу працягласць у місіянерскім аспекце, ва ўсведамленні важнасці хрысціянства для нашых хрысціянскіх каранёў. Я думаю, што папа Францішак, сваімі простымі і кранаючымі словамі, дасягне людзей і пастаянна будзе нагадваць, што Касцёл не павінен быць закрытым, але павінен ісці да людзей, заклікаць іх адкрыцца на хрысціянства. Таксама і сёння я чула гэта пасланне”, - адзначыла Ангела Меркель.

Канцлер Германіі падкрэсліла, што яшчэ на пачатку пантыфіката папы Францішка, яна запрасіла яго наведаць Германію, памятуючы, што ён ўжо быў у гэтай краіне да абрання на Пасад св. Пятра.








All the contents on this site are copyrighted ©.