2013-05-17 10:02:14

Святы Пасад цікавіцца феноменам “New Age”


RealAudioMP3 Апостальская Сталіца сур’ёзна цікавіцца з’явай новых рэлігійных рухаў. 16 мая ў ватыканскім Доме св. Марты прайшлі кансультацыі на гэту тэму, арганізаваныя Папскай радай па міжрэлігійным дыялогу. Каля 40 удзельнікаў, якія прадстаўлялі дыкастэрыі Рымскай курыі, папскія ўніверсітэты, Канферэнцыю Біскупаў Італіі і і вікарыят Рыма, разгледзелі магчымасці для даследавання тэмы, якая заслугоўвае на ўвагу і разважанне, гаворыцца ў афіцыйным паведамленні з нагоды сустрэчы.

Стала вядома, што ў дадзены момант трывае вывучэнне феномена новых рэлігійных рухаў, перш за ўсё пратэстанцкіх і “New Age”, на ўзроўні Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу, Кангрэгацыі Евангелізацыі Народаў, Папскіх радаў спрыяння хрысціянскаму адзінству і па культуры.

Святы Пасад у апошнія дзесяцігоддзі сістэматычна працаваў, аналізуючы новы для сябе феномен, гаворыцца ў паведамленні. З 1986 г., калі быў апублікаваны кароткі даклад пад назвай “З’ява сект і новых рэлігійных рухаў, як душпастырскі выклік”, які стаў вынікам анкетавання, праведзенага на ўзроўні біскупскіх канферэнцый, дыкастэрыі Апостальскай Сталіцы працягнулі працу па даследаванні гэтага феномену, вынікам чаго стала выданне анталогіі тэкстаў Каталіцкага Касцёла на дадзеную тэму за 1986-1994 гады. У 2003 г. выйшла кніга “Езус Хрысту носьбіт Вады Жыцця. Хрысціянскія разважанні аб “New Age” пад эгідай Папскіх радаў па культуры і па міжрэлігійным дыялогу, а ў 2004 г. прайшлі міжнародныя кансультацыі па з’яве таго ж “New Age”.

Учарашняя сустрэча, на думку яе арганізатараў, з’яўляецца яшчэ адным крокам на шляху рэфлексіі, вывучэння і знаходжання эфектыўных душпастырскіх адказаў.







All the contents on this site are copyrighted ©.