2013-05-15 15:40:49

Патрыярх Канстантынопальскі пачаў візіт у Італію


RealAudioMP3 Патрыярх Канстантынопальскі Барталамей I пачаў свой візіт у Італію 14 мая з наведзін кляштару экуменічнай супольнасці ў Бозэ, недалёка ад Турыну. Яе прыёр Энца Б’янкі адзначыў у інтэрв’ю Ватыканскаму радыё , што размова з Патрыярхам ішла пра адносіны між Каталіцкім Касцёлам і Праваслаўнымі Цэрквамі, а таксама пра стварэнне тэалагічнага факультэта на грэцкім востраве Халкі, куды Прадстаяцель запрасіў выкладаць членаў супольнасці. Б’янкі адзначыў, што члены супольнасці ў Бозэ – частыя госці праваслаўных кляштараў, у тым ліку афонскіх. Патрыярх падзяліўся планамі склікання Усеправаслаўнага Сінода, прызнаўся прыёр экуменічнай супольнасці. Ён адзначыў, што, перамагаючы вялікія цяжкасці, Барталамей І працягвае працаваць над ажыццяўленнем гэтай ідэі, якую лічыць неабходнай для праваслаўя ў перспектыве адзінства ўсіх Цэркваў.










All the contents on this site are copyrighted ©.