2013-05-14 10:24:40

Кардынал Равазі пра атмасферу накала падчас “Падворка язычнікаў” у Мексіцы


RealAudioMP3 Некалікі дзён таму ў Мексіцы адбыўся першы пазаеўрапейскі “Падворак язычнікаў”. Некалькі сустрэч паміж вернікамі і няверуючымі прайшлі ў краіне з выключнай грамадска-рэлігійнай сітуацыяй. 87% яе жыхароў – католікі, пры гэтым, тут назіраюцца беспрэцэдэнтныя антыклерыкальныя тэндэнцыі. Кардынал Джанфранка Равазі, старшыня Папскай рады па культуры, які асабіста прымаў удзел у мексіканскіх сустрэчах, адзначыў вялікі рэзанансЮ з якім сустрэлі ватыканскую ініцыятыву ў лацінаамерыканскай краіне. “Гэта, магчыма, стала галоўным сюрпрызам маёй паездкі: спосаб прыняцця, адзначаны цікавасцю і нечаканай цеплынёй”, - прызнаўся іерарх у інтэрв’ю Ватыканскаму радыё. Ён адзначыў, што сустрэў краіну з моцнымі каталіцкімі каранямі, але пазначаную “структурным лаіцызмам” перш за ўсё на ўзроўні палітыкі і грамадскіх адносін.

Ватыканскі іерарх падкрэсліў атмасферу накала, у якой часта праходзіла дыскусія паміж хрысціянамі і няверуючымі. У некаторых выпадках палеміка, па словах кардынала Равазі, была “надзвычай жорсткай, нават занадта жорсткай”. Ён сам ініцыяваў некалькі вострых тэм, у тым ліку пра існуючую ў Мексіцы змову паміж мафіяй і псеўда-рэлігійнасцю. Паводле іерарха, ён хацеў паказаць адрозненні паміж сапраўднай верай, фундаментам якой з’яўляецца вера ў жыццё і ў Бога жывога, Які ёсць пачаткам стварэння, і яе дакладным антыподам, прыкрытым плашчом рэлігіі.

Старшыня Папскай рады па культуры падчас свайго прабывання ў Мексіцы ўзяў удзел у двух круглых сталах, прысвечаных тэме “лаіцызма і трансцэндэнтнасці”, з вядомымі мексіканскімі ўніверсітэцкімі выкладчыкамі, якія лічаць сябе няверуючымі. Іерарх сустрэўся таксама з групай няверуючых інтэлектуалаў з Нацыянальнага аўтаномнага універсітэта Мексікі, які яшчэ 3 гады таму насіў тытул папскага, але Святы Пасад быў вымушаны адклікаць яго з-за радыкальнай лаіцкасці сталічнай навучальнай установы.







All the contents on this site are copyrighted ©.