2013-05-13 12:48:55

Святы Айцец памоліцца на Ружанцы з тысячамі вернікаў


RealAudioMP3 Папа Францішак 31 мая ўзначаліць ружанцовую малітву на плошчы св. Пятра. Перад ёй Пантыфік возьме ўдзел у працэсіі з выявай Маці Божай. На заканчэнне марыйнай малітвы ён скіруе сваё разважанне і ўдзеліць апостальскай благаслаўленне, гаворыцца ў паведамленні Генеральнага вікарыя Яго Святасці для Дзяржавы Ватыкан, кардынала Анджэла Камастры. Іерарх цытуе словы Францішка, сказаныя ім у базыліцы Санта Марыя Маджорэ: “Маці Божая вучыць нас сапраўднай свабодзе, яна дапамагае нам выйсці з духоўнай нясталасці, каб асягнуць сталасць у веры і здольнасць абіраць вялікадушна, смела і канчаткова”.

На ружанцовую малітву са Святым Айцом запрошаны ўсе жадаючыя, не прадугледжана ніякіх білетаў для ўваходу на плошчу перад ватыканскай базылікай. Яна пачнецца ў апошні дзень мая ў 20.00.







All the contents on this site are copyrighted ©.