2013-05-13 13:34:42

Папа з калумбійскім палітыкам пра “культуру сустрэчы”


RealAudioMP3 13 мая Святы Айцец прыняў на аўдыенцыі ў Апостальскім палацы Прэзідэнта Рэспублікі Калумбія Хуана Мануэля Сантаса Кальдэрона. Пасля сустрэчы з папам Францішкам кіраўнік паўднёва-амерыканскай дзяржавы правёў размовы з кардыналам Дзяржсакратаром Тарчызіо Бэртонэ. У ходзе перамоў, якія праходзілі ў цёплай атмасферы, увага была засяроджана на постаці маці Лаўры Мантоя-і-Упэгі, першай калумбійскай святой, кананізаванай ў мінулую нядзелю на плошчы св. Пятра. Размовы ішлі таксама аб укладзе Касцёла ў распаўсюджванне “культуры сустрэчы” і яго працы для грамадскага і духоўнага развіцця Калумбіі, дапамогі бедным і моладзі.

Былі абмеркаваны праблемы, з якімі сутыкаецца краіна, асабліва ў сувязі з сацыяльнай няроўнасцю. Была звернута ўвага на працэс мірнага ўрэгулявання існуючага ў Калумбіі канфліту і выказана надзея, што зацікаўленыя бакі працягнуць перамовы, натхнёныя шчырым пошукам агульнага дабра і прымірэння. Падчас размоў была падкрэслена праца Касцёла ў Калумбіі на карысць жыцця і сям’і.







All the contents on this site are copyrighted ©.