2013-05-13 12:24:42

ЗША: значнае падзенне колькасці заяў аб сексуальных злоўжываннях духавенства


RealAudioMP3 На памяншэнне колькасці заяў аб сексуальных злоўжываннях у дыяцэзіях ЗША паказвае штогадовая інспекцыя Хартыі па ахове дзяцей і моладзі. Паводле дадзеных, сабраных Цэнтрам прыкладных даследаванняў апостальства, у мінулым годзе была скіравана самая нізкая колькасць скаргаў і зафіксавана найменшая лічба ахвяр з 2004 г., часу, калі пачалі рыхтаваць такія штогадовыя справаздачы. Большая частка абвінавачванняў, якія былі скіраваны ў мінулым годзе, распаўсюджваюцца на выпадкі з сямідзесятых і васьмідзесятых гадоў мінулага стагоддзя. Многія са злачынцаў ужо памерлі або былі адсунуты ад святарскага служэння.

“Мы пацвярджаем свае абавязацельствы адносна абароны дзяцей і моладзі, давераных нашай душпастырскай апецы”, - сказаў арцыбіскуп Нью-Ёрка, кардынал Цімаці Долан, старшыня Канферэнцыі Біскупаў ЗША. “З той жа рашучасцю мы спрабуем падтрымліваць лячэнне ахвяраў. Мы запэўніваем, што наш аўдыт будзе працягвацца”, - сказаў іерарх, каментуючы вынікі справаздачы.







All the contents on this site are copyrighted ©.