2013-05-13 10:29:12

Арцыбіскуп Чэлі: прысутнасць католікаў у сацыяльных сетках не можа быць “фармальнасцю”


RealAudioMP3 Прысутнасць вучняў Хрыста ў сацыяльных сетках не звязана з прапагандай ці “камерцыйнымі” мэтамі. Тут гаворка ідзе выключна пра дзяленне з іншымі жыццёвым шляхам, крытэрыямі, якія па-сутнасці з’яўляюцца скарочаным выразам адносін паміж жыццём і пасланнем Езуса. Такога меркавання прытрымліваецца арцыбіскуп Клаўдыё Марыя Чэлі, старшыня Папскай рады па сродках масавай камунікацыі.У інтэрв’ю Ватыканскаму радыё з нагоды Сусветнага дня масавай камунікацыі, які адзначаўся 12 мая, іерарх падкрэсліў важнасць таго, каб сведчанне веры ў сацыяльных сетках не было простай “фармальнасцю” – не дастаткова толькі дзяліцца цытатамі з Евангелля.

“Я думаю, што менавіта ў сацыяльных сетках я пакліканы выразіць, як у маім жыцці сустракаюцца Езус і Евангелле, і як маё жыццё змяняецца. Пасланні, якія кіроўвае папа Францішак – гэта пасланні такога кшталту: некалькі дзён таму ён казаў, што няма смутку, меланхоліі для хрысціян, бо іх жыццё звязана з Езусам Хрыстом, ці калі казаў, што слёзы пакутаў, гэта лінзы, якія дапамагаюць убачыць прысутнасць Езуса. Сацыяльныя сеткі становяцца момантам дзялення, калі я, у маёй аўтэнтычнасці, камунікацыйнай непасрэднасці, гавару аб самым галоўным у маім жыцці”, - сказаў ватыканскі іерарх.

Арцыбіскуп Чэлі звярнуў увагу на тое, што папа Францішак падтрымлівае прысутнасць Касцёла ў інтэрнэце. Яго ўласныя твіт-паведамленні сталі з’яўляцца часцей і, паводле старшыні Папскай рады па сродках масавай камунікацыі, “здаецца, ён жадае працягваць ісці ў гэтым накірунку”.








All the contents on this site are copyrighted ©.