2013-05-12 11:10:38

Францішак прывітаў слухачоў “Радыё Марыя”


RealAudioMP3 12 мая папа Францішак прывітаў удзельнікаў сусветнага “Марыяфона” – малітоўнай ініцыятывы арганізаванай “Радыё Марыя”. У ёй прымаюць удзел філіялы гэтай радыёстанцыі з 65 краін свету. У рамках ініцыятывы, у пэўны час дня, слухачы з розных краін злучаюцца ў малітве, а таксама дзеляцца сваімі сведчаннямі. Аўдыёпасланне Святога Айца было скіравана да тых філіялаў “Радыё Марыя”, якія перадаюць праграмы Ватыканскага радыё на іспанскай мове. “Дарагія браты, дарагія сыны, асабліва хворыя, зняволеныя, старыя, людзі пакінутыя, бедныя, тыя, да каго кепска адносяцца і эксплуатуюць. На многіх жыццёвых перыферыях, чуецца голас Біскупа Рыма, дзякуючы Ватыканскаму радыё, Радыё Папы. Ад усяго сэрца хачу наблізіцца да ўсіх вас і падзяліцца пяшчотнасцю, якую з любоўю і надзеяй дорыць Езус Уваскрослы. З гэтай нагоды, благаслаўляю “Марыяфон” сусветнай сям’і “Радыё Марыя”. Падтрымліваю ўсіх людзей добрай волі з 65-ці краін свету і 5-ці кантынентаў, які прымаюць удзел у гэтых місійных днях”, - сказаў Папа.

Сёлета “Марыяфон” праходзіць пад дэвізам “Дапаможам Марыі дапамагаць”. Яго мэта заключаецца ў тым, каб духоўна падтрымаць дзейнасць радыёстанцыі, а таксама сабраць неабходную для рэалізацыі пэўных праектаў суму ахвяраванняў.








All the contents on this site are copyrighted ©.