2013-05-12 12:57:01

Кардыналы-кансультанты знаходзяцца ў пастаянным кантакце з Папам


RealAudioMP3 Група з васьмі кардыналаў, выбраных папам Францішкам для кансультацый у справе кіравання Касцёлам і рэформы Рымскай курыі, ужо пачала працаваць, хоць першай сустрэчы паміж яе членамі яшчэ не было. Пра гэта расказаў гандураскі кардынал Оскар Радрыгес Марадзьяга, член гэтай спецыяльнай камісіі, падчас цырымоніі прысуджэння яму тытулу “honoris causa” у Пармскім універсітэце 10 мая. Пурпурат падзяліўся, што ў краінах Лацінскай Амерыкі ініцыятыва Святога Айца была прынята з вялікім энтузіязмам. Біскупы і Біскупскія Канферэнцыі таксама дзеляцца сваімі меркаваннямі на гэты конт, дакументамі і шматлікімі дадзенымі. Кардынал Марадзьяга падкрэсліў, што кардыналы-кансультанты знаходзяцца ў пастаянным кантакце з папам Францішкам, а сам ён сустракаўся са Святы Айцом на мінулым тыдні.








All the contents on this site are copyrighted ©.