2013-05-12 12:42:24

Папа перад “Regina Coeli” прывітаў удзельнікаў “Маршу за жыццё”


RealAudioMP3 12 мая, перад малітвай “Rеgina Coeli”, Папа звярнуўся да прадстаўнікоў тых, краін з якіх паходзілі новыя святыя. “Мучанікі з Атранта, няхай дапамогуць дарагому італьянскаму народу з надзеяй глядзець у будучыню, веручы ў блізкасць Бога, які ніколі не пакіне, нават у цяжкім моманты”, - сказаў Святы Айцец. Ён таксама выразіў пажаданне, каб дзякуючы заступніцтву св. Лаўры ад Кацярыны Сіенскай, “Пан даў новы місіянерскі і евангелізацыйны імпульс Касцёлу” і каб “натхнёныя прыкладам згоды і прымірэння гэтай новай святой, умілаваныя сыны Калумбіі працягвалі працаваць на карысць міра і справядлівага развіцця сваёй краіны”. “У рукі” св. Марыі Гвадалупэ, Папа даверыў “усіх бедных, хворых і тых, хто ім дапамагае”. Ён папрасіў святую аб заступніцтве за “шляхетны мексіканскі народ, каб ён перамог насілле і небяспеку, і ўсё больш прасоўваўся на шляху салідарнасці і братэрскага суіснавання”.

Між іншым Папа прывітаў удзельнікаў “Марша за жыццё”, які раніцай 12 мая прайшоў у Рыме. “З гэтай нагоды, я хачу нагадаць пра збор подпісаў, які сёння адбываецца ў многіх італьянскіх парафіях, з мэтай падтрымаць еўрапейскую ініцыятыву “Адзін з нас”, каб гарантаваць юрыдычную абарону эмбрыёнам і такім чынам клапаціцца пра кожнага чалавека ад першых момантаў яго жыцця. Асаблівай падзеяй для тых, хто мае ў сэрцы клопат пра сакральнасць чалавечага жыцця, будзе “Дзень “Evangelium vitae”, які пройдзе ў Ватыкане, у кантэксце Года веры, 15-16 чэрвеня”, - сказаў Папа.

Напрыканцы сваёй кароткай прамовы Францішак скіраваў да вернікаў свае звычайныя словы: “Добрай нядзеі і добрага абеду!”.








All the contents on this site are copyrighted ©.