2013-05-11 11:11:49

Прэзідэнт Калумбіі прыбыў на кананізацыю ў Ватыкан


RealAudioMP3 Прэзідэнт Калумбіі Хуан Мануэль Сантас лічыць, што бл. Лаўра ад св. Кацярыны Сіенскай, якую 12 красавіка кананізуе папа Францішак, можа быць прыкладам у вырашэнні найбольш актуальных праблем нашага часу. Палітык прыбыў у Рым на кананізацыю першай у гісторыі калумбійскай святой. Яна стала вядомай перш за ўсё сваёй евангелізацыйнай дзейнасцю сярод індзейцаў, якія пражываюць у калумбійскіх лясах, барацьбой супраць расавай дыскрымінацыі і клопатам аб прыродзе. У інтэрв’ю “L’Osservatore Romano” Хуан Мануэль Сантас адзначыў, што “святыя з’яўляюцца заступнікамі перад Богам і прыкладам жыцця”. “Яны ўказваюць шлях, якім трэба ісці”, - адзначыў ён. “Маці Лаўра прадэманстравала асаблівую самаадданасць у служэнні індзейскім народам і гэта з’яўляецца прыкладам для нас, калумбійцаў”, - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы і дадаў, што сёння неабходна ацаніць іх культуру і шмат чаго ўзяць з яе.

Палітык нагадаў, што сярод 47 млн. жыхароў Калумбіі значная большасць з’яўляюцца католікамі, а навучанне Касцёла мае вельмі вялікі ўплыў на жыццё краіны. “Духавенства і законнікі граюць фундаментальную ролю ва ўсіх сферах жыцця грамадства: адукацыі, ахове здароўя, студэнцкім асяроддзі. Наш урад слухае і заўсёды з увагай ставіцца да іх парадаў”, - адзначыў Прэзідэнт Калумбіі ў інтэрв’ю ватыканскай газеце.








All the contents on this site are copyrighted ©.