2013-05-10 09:58:16

Папа спачувае ў сувязі з трагедыяй у Генуі


RealAudioMP3 Папа Францішак спачувае ў сувязі з трагедыяй, якая здарылася ў парту італьянскай Генуі вечарам 7 мая. У выніку сутыкнення кантэйнеравоза з дыспетчырскай вышкай па папярэдніх дадзеных загінулі 7 чалавек. У тэлеграме, падпісанай кардыналам Дзяржсакратаром Тарчызіо Бэртонэ, адзначаецца, што “Святы Айцец раздзяляе боль, які ахапіў увесь горад, і запэўнівае ў сваіх гарачых малітвах падтрымкі за трагічна загінуўшых”. Францішак просіць у Пана хуткага выздараўлення для ўсіх параненых і давярае матчынай абароне Панны Марыі ўсіх, каго закранула гэта драматычная падзея. “Далучаюся да вас ў блізкасці і памяці”, - падкрэсліў Пантыфік ў сваёй тэлеграме.







All the contents on this site are copyrighted ©.