2013-05-10 10:23:07

Папа прызначыў пасланнікаў на ўрачыстасці ў Чэхіі і Славакіі


RealAudioMP3 10 мая Святы Айцец прызначаў сваіх пасланнікаў на ўрачытасці з нагоды 1150-годдзя прыбыцця св. Кірыла і св. Мятода на тэрыторыю сучасных Чэхіі і Славакіі. Святкаванні пройдуць у гэтых краінах 5 ліпеня. Кардынал Ёсіп Базаніч, арцыбіскуп Заграбскі будзе прадстаўніком Пантыфіка на ўрачыстасцях у чэшскім Велеградзе. Менавіта ў гэтым невялікім мястэчку каля мяжы з Венгрыяй і Славакіяй, якое некалі было сталіцай Маравіі, некаторы час жылі і прапаведвалі апосталы славян. У сваю чаргу, іншы пасланнік Святога Айца, кардынал Франц Радэ, прэфект на пенсіі Кангрэгацыі па справах інстытутаў кансэкраванага жыцця і Таварыстваў апостальскага жыцця, прыбудзе на святкаванні ў славацкую Нітру. У гэтым горадзе, які лічыцца калыскай хрысціянства ў Славакіі, св. Кірыл і св. Мятод спыняліся на некаторы час прапаведваючы Евангелле.








All the contents on this site are copyrighted ©.