Францішак: сапраўдная радасць – гэта цнота вялікіх
Хрысціяне павінны
быць сведкамі сапраднай радасці – той, якую дае Езус. На гэта звярнуў увагу папа Францішак
падчас ранішняй Эўхарыстыі ў Доме св. Марты 10 мая. У сваёй гаміліі Пантыфік адзначыў,
што хрысціянскую радасць нельга блытаць са звычайнай весялосцю. Радасць, паводле Святога
Айца, гэта рэч больш глыбокая: яна не звязана з пэўнай сітуацыяй ці момантам. “Весялосць,
калі мы хочам жыць ёй заўсёды, напрыканцы перамяняецца ў лёгкамыснасць, павярхоўнасць,
і вядзе да згубы хрысціянскай мудрасці, пераўтварае ў глупцоў і наіўных. (...) Радасць,
гэта іншае. Радасць, гэта дар Пана. Яна напаўняе нас унутры. Гэта, як намашчэнне Духам.
Гэта радасць выклікана ўпэўненасцю, што Езус з намі і з Айцом”, - сказаў Папа. Святы
Айцец звярнуў увагу на небяспеку, якая звязаная са спробамі захаваць сапраўдную радасць
для сябе самаго. Паводле Папы, гэтага рабіць нельга, бо ў выніку наша сэрца “захварэе”,
стане раўнадушным, а на твары, замест вялікай радасці, з’явіцца настальгія, нездаровая
меланхалія. “Часам меланхалічныя хрысціяне, маюць твары, якія больш нагадваюць перац
у воцаце, чым пра радасць тых, хто мае прыгожае жыццё”, - адзначыў Пантыфік і дадаў,
што радасць, гэта “цнота пілігрымуючая”, якая заўсёды патрабуе ісці наперад.
Радасць
гэта “цнота вялікіх, якія вышэй за недасканаласці іншых”, вышэй за чалавечыя слабасці,
цнота тых, “хто не дазваляе уцягнуць сябе ў маленькія ўнутраныя сваркі у супольнасці,
Касцёле”, але “заўсёды глядзіць на гарызонт”. “Гэта дар, які нас вядзе на цноты
велікадушнасці”, - адзначыў Святы Айцец і нагадаў, што велікадушныя хрысціяне, заўсёды
ідуць наперад, напоўненыя Святым Духам.
Напрыканцы Папа адзначыў, што
прычынай вялікай радасці для яго з’яўляецца прысутнасць у Рыме Патрыярха Аляксандрыйскага
Тавардаса ІІ. Гэта вялікая радасць, таму што “брат прыехаў наведаць Рымскі Касцёл,
каб паразмаўляць”, каб разам прайсці “частку шляху”, - сказаў Францішак.