2013-05-09 13:28:23

Ватыканская газета пра лёс сучаснага мастацтва ў нацысцкай Германіі


RealAudioMP3 У чарговую гадавіну перамогі над нацыскай Германіяй ватыканская газета нагадавае, пра тое, што дзякуючы гэтай падзеі былі выратаваны не толькі міліёны людзей, але і значаная частка культурнай спадчыны чалавецтва. На старонках “L’Osservatore Romano” прыводзіцца меркаванне былога амерыканскага дыпламата Фрэдэрыка Спота, паводле якога, Гітлер хацеў падпарадкаваць сваім уласным густам свет мастацтва і асабіста вырашаць, якія творы павінны існаваць, а якія не. Адной з задумаў фюрэра было стварэнне вялізарнага музея “нямецкага духа”, які б размясціўся на тэрыторыі сучаснай Аўстрыі, у горадзе Лінц. Каб напоўніць яго экспазіцыю, нацысты займаліся канфіскацыяй мастацкіх твораў у краінах, якія захоплівалі.

Але у сферу іх інтарэсаў траплялі не ўсе шэдэўры. Паводле Гітлера, у нямецкіх музеях не павінна было застацца твораў сучаснага мастацтва. Яго дыктатар лічыў неадпаведным эстэтычным канонам і спрыяючым дэгенерацыі краіны.
Яшчэ ў 1937 г. ён даверыў нямецкаму мастаку Адольфу Цыглеру экспрапрыіраваць сучасныя мастацкія творы з музеяў Германіі. Некаторыя з іх былі прададзены за мяжу, а значная частка спалена ў сакавіку 1939 г. у дворыку цэнтральнага аддзялення пажарнай службы Берліна. Згодна з падлікамі спецыялістаў на працягу гадоў існавання нацысцкага рэжыма чалавецтва згубіла каля 5 тыс. твораў сучаснага мастацтва.








All the contents on this site are copyrighted ©.