2013-05-08 15:11:10

Праваслаўнага Патрыярха чакае насычаны візіт у Ватыкане


RealAudioMP3 Насычыны візіт чакае новаабранага Патрыярха Копцкай Праваслаўнай Царквы Тавардаса ІІ у Рым. Іерарх будзе прабываць у Вечным горадзе з 9 па 13 мая. Як паінфармавала 8 мая Папская рада спрыяння хрысціянскаму адзінству, апрача сустрэчы з папам Фрацішкам 10 мая, Патрыярха чакаюць спатканні са шматлімі кіраўнікамі дыкастэрый Рымскай курыі. Ён наведае таксама магілы апосталаў Пятра і Паўла і сустрэнецца з вернікамі копцкай супольнасці Рыма.

Папярэднік Патрыярха Тавардаса ІІ Шэнуда ІІІ сустрэўся з папам Паўлам VI у Ватыкане дакладна 40 гадоў таму, у маі 1973 г. Тады Пантыфік і праваслаўны Патрыярх падпісалі важную супольную хрысталагічную дэкларацыю і далі пачатак двухбаковаму экуменічнаму дыялогу, адзначаецца ў заяве Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству.

Копцкая Праваслаўная Царква Егіпта налічвае каля 10 млн. вернікаў і з’яўляецца самай вялікай хрысціянскай супольнасцю Блізкага Усходу. З абраннем Патрыярха Тавардаса ІІ, 4 лістапада 2012 г., наступіла збліжэнне хрысціян рэгіёну, што паспрыяла стварэнню Рады хрысціянскіх Цэркваў Егіпта.








All the contents on this site are copyrighted ©.