2013-05-07 16:22:42

Святы Пасад: існуе згода у справе абнаўлення жыцця манаскіх супольнасцяў у ЗША


RealAudioMP3 У дыкастэрыях Апостальскай Сталіцы існуе згода адносна ролі і значэння жаночых кангрэгацый у ЗША. Аб гэтым гаворыцца ў спецыяльным паведамленні Святога Пасаду апублікаваным 7 мая. У звароце адзначаецца, што некаторыя СМІ распаўсюдзілі інфармацыю аб супярэчнасцях, якія існуюць паміж Кангрэгацыяй Веравучэння і Кангрэгацыя па справах Інстытутаў кансэкраванага жыцця і Таварыстваў апостальскага жыцця адносна абнаўлення жыцця жаночых манаскіх супольнасцяў у Злучаных Штатах. Апостальская Сталіца паведамляе, што супярэчнасцяў не існуе, і усе дыкастэрыі Святога Пасаду “падтрымліваюць прыгожае і шляхетнае пакліканне амерыканскіх законніц” і жадаюць, “каб іх сведчанне аб законным жыцці магло развівацца на карысць будучых пакаленняў”.

Адзначаецца таксама, што 6 мая, адбылася сустрэча паміж кардыналам Брас дэ Авісам і арцыбіскупам Герхардам Людвігам Мюлерам. “Прэфекты двух Кангрэгацый шчыльна супрацоўнічаюць у справе дапамогі абнаўленню жыцця манаскіх супольнасцяў у ЗША і фармуліроўцы “дактрынальнай ацэнкі” дзейнасці Канферэнцыі жаночых манаскіх супольнасцяў”, - гаворыцца ў паведамленні Залы Друку Апостальскай Сталіцы.








All the contents on this site are copyrighted ©.