2013-05-07 14:20:49

Папа заклікаў не задавальняцца пасрэдным хрысціянскім жыццём


RealAudioMP3 Папа Францішак заклікаў з вернікамі рашучасцю імкнуцца да святасці. 7 мая Святы Айцец скіраваў твіт-паведамленне ў якім чарговы раз звярнуў увагу на неабходнасць быць “гарачымі” хрысціянамі. Папа напісаў: “Не задавальняйцеся пасрэдным хрысціянскім жыццём; з рашучасцю ідзіце да святасці”. На патрэбу ў святых вызнаўцах Хрыста Пантыфік ужо казаў у гаміліі прамоўленай падчас св. Імшы ў нядзелю 5 мая. Звяртаючыся да сабраных у Рыме прадстаўнікоў каталіцкіх брацтваў, Папа нагадаў, пра гістарычную ролю гэтай важнай касцёльнай рэальнасці. Ён падкрэсліў, што брацтвы заўсёды былі “кузніцамі святасці”, а прыналежнасць да іх павінна пабуджаць “больш любіць Езуса”.








All the contents on this site are copyrighted ©.