Папа: добры хрысціянін не наракае, але з радасцю змагаецца з цяжкасцямі
Нават сярод няшчасцяў
хрысціянін не павінен быць смутным, але заўсёды павінен сведчыць пра радасць Хрыста.
На гэта звярнуў увагу папа Францішак падчас св. Імшы, якую ён узначаліў у Доме св.
Марты раніцай 7 мая. У гаміліі Пантыфік указаў на прыклад св. Паўла і Сілы, якія былі
кінуты ў вязніцу за абвяшчэнне Евангелля. Паводле Папы, яны былі радаснымі, бо наследавалі
Езуса на шляху мукі. Паводле Святога Айца “уваход у цярпенне” – гэта шлях, якому Езус
вучыць нас – хрысціян. “Гэта працэс (...) хрысціянскай сталасці, шлях, які трэба прайсці
праз цярпенні. Гэта працэс, які патрабуе часу, які не робіцца з дня на дзень: ён адбываецца
на працягу ўсяго жыцця. Ён як добрае віно”, - сказаў Папа. Францішак нагадаў пра шматлікіх
мучанікаў, якія былі радаснымі “чакаючы моманту смерці”. Некаторыя з іх ішлі на “мучаніцтва”,
як на “на вяселле”. Такая пазіцыя, паводле Святога Айца, гэта нармальная хрысціянская
пазіцыя. Паводле яго, тут гаворка ідзе не пра мазахізм – задавальненне ад болю, але
ад свядомасці, што пакуты дапамагаюць ісці шляхам Езуса.
Папа звярнуў увагу
на тое, што калі прыходзяць пакуты – узнікае шмат спакусаў, адной з якіх з’яўляецца
нараканне. “Хрысціянін, які наракае, перастае быць добрым хрысціянам”, - сказаў Пантыфік
і нагадаў, пра прыглад Езуса, які ў цярплівым маўчанні прымаў крыжовую смерць. Францішак
падкрэсліў, што Езус у сваім цярпенні не казаў шмат, а прамовіў толькі два ці тры
неабходныя словы. Аднак, нягледзячы на гэта, Яго цярпенне не было сумным. Балючым
– так, але не не сумным. Папа адзначыў, што Езус меў спакой у сэрцы. Паводле Святога
Айца, цярпенне дазваляе зрабіць больш глыбокім хрысціянскі супакой, стаць больш моцным
ў Хрысце.
“Папросім Пана аб ласцы хрысціянскага цярпення, якое дае спакой,
цярпенні ў сэрцы, радасным цярпенні, каб заўсёды станавіцца маладымі, як добрае віно:
больш маладымі з гэтай абноўленай пасхальнай маладосцю духа”, - заклікаў Святы Айцец.
Зараз
з Пантыфікам уЭўхарыстыі прынялі удзел супрацоўнікі “Фабрыкі св. Пятра” – ватыканскай
установы, якая займаецца абслугоўваннем, упарадкаваннем і ўпрыгожаннем базылікі св.
Пятра.