6 мая папа Францішак
прыняў на прыватнай аўдыенцыі ў Апостальскім палацы Ватыкана Прэзідэнта Швейцарыі
Улі Маўрэра. Палітык затым сустрэўся з кардыналам Дзяржсакратаром Тарчызіо Бэртонэ,
якога суправаджаў сакратар па адносінах Апостальскай Сталіцы з дзяржавамі, арцыбіскуп
Дамінік Мамбэрці. “Падчас сардэчныя размоў было падкрэслена высакароднае шматвяковае
служэнне Папскай швейцарскай гвардыі, у сувязі са штогадовай прысягай яе новых рэкрутаў”,
- адзначаецца ў спецыяльным паведамленні Залы Друку Апостальскай Сталіцы. Акрамя
таго было выказана супольнае жаданне далейшага ўмацавання добрых адносін паміж Святым
Пасадам і Швейцарскай Канфедэрацыяй, а таксама ўмацаванне супрацоўніцтва паміж
Каталіцкім Касцёлам і ўладамі краіны. На прыканцы былі абмеркаваны тэмы, якія прадстаўляюць
агульны інтарэс, такія, як абарона правоў чалавека, адукацыя моладзі і міжнароднае
супрацоўніцтва на карысць развіцця справядлівасці і міру ў свеце.