2013-05-06 12:42:38

Папа Францішак: Святы Дух наш спадарожнік, без якога мы не можам пазнаёміцца з Езусам


RealAudioMP3 “Святы Дух з’яўляецца нашым сябрам і спадарожнікам, які ўказвае дзе знаходзіцца Езус”, - сказаў папа Францішак падчас св.Імшы,якую ён узначаліў у Доме св.Марты раніцай 6 мая. У ёй прынялі ўдзел некаторыя супрацоўнікі “Fabbrica di San Pietro”, якіх суправаджаў кардынал Анджэла Камастры, архіпрэзбітэр Ватыканскай базылікі. Сваю гамілію Святы Айцец прысвяціў Святому Духу, які з’яўляецца “Богам, Асобай Бога, які дае сведчанне пра Езуса Хрыста сярод нас”. Папа звярнуў асаблівую ўвагу на ахову Святога Духа, якога “Езус называе Суцяшальнікам”, “гэта значыць тым, які нас абараняе”, які “заўсёды побач нас, каб падтрымаць нас”. “Хрысціянскае жыццё немагчыма зразумець без прысутнасці Святога Духа: яно было б не хрысціянскім, а нейкім рэлігійным- язычніцкім, жалюгодным , без той жыццёвай сілы, якую Езус хоча для сваіх вучняў. А тым, хто дае гэтую жыццёвасць, з'яўляецца Святы Дух, заўсёды прысутны”, - сказаў Папа.

Паводле Пантыфіка Святы Дух “дае сведчанне” аб Езусе, каб мы яго давалі іншым.

“У першым чытанні падчас сённяшняй св. Імшы мы чулі цудоўную рэч пра жанчыну,якая слухала Паўла. Яна мела імя Лідзія. Пан адчыніў яе сэрца, каб яна прыняла словы сказаныя апосталам. Менавіта гэта робіць Святы Дух: адкрывае наша сэрца, каб пазналі Езуса. Святы Дух падрыхтоўвае нас да сустрэчы з Езусам. Ён кажа нам ісці шляхам Езуса. Ён дзейнічае ў нас на працягу ўсяго дня, на працягу ўсяго нашага жыцця. Ён сведка, які кажа нам, дзе знаходзіцца Езус”, - адзначыў Францішак.

Папа некалькі разоў заклікаў да малітвы, дзякуючы якой мы ў кожны момант можам атрымаць ласку “плённасці Пасхі”. Гэта багацце магчыма ўспрыняць дзякуючы Святому Духу, - сказаў Пантыфік. Затым ён гаварыў аб “рахунку сумлення”, якое хрысціяне робяць штодня, каб магчы прыняць да свайго сэрца тое, што дае Пан.

“Папросім ласкі, каб прывыкнуць да прысутнасці на нашым шляху гэтага спадарожніка, Святога Духа, гэтага сведкі Езуса, які кажа нам, дзе Ён, як знайсці Яго. Што Езус кажа нам? “Не, не пакіну цябе адзінокім, пашлю табе Яго”. Езус пакінуў нам Святога Духа на сяброўства. Ці мы маем звычай пытаць сябе, перш чым канчаецца дзень: што зрабіў сёння Дух Святы ўва мне? Якія сведчанні пакінуў мне? Як гаварыў са мной?, што мне прапанаваў? Ён - гэта боская прысутнасць, якая дапамагае нам ісці наперад ў нашым хрысціянскім жыцці. Будзем прасіць сёння гэтай ласкі. І яна зробіць тое, аб чым мы прасілі ў малітве, каб ў кожны момант мы атрмылівалі плёны Пасхі. Няхай так будзе!”, - пажадаў ўсім папа Францішак.








All the contents on this site are copyrighted ©.