2013-05-05 13:34:39

Пантыфік: будзьце місіянерамі пяшчотнасці Бога


RealAudioMP3 Тэму місіянерства, аб якой папа Францішак казаў у гаміліі падчас св. Імшы з членамі каталіцкіх брацтваў, ён закрануў таксама пасля заканчэння нядзельнай літургіі на плошчы св. Пятра 5 мая. Святы Айцец скіраваў паведамленне ў “Твітэры” у якім нагадаў пра важнасць місіянерскай дзейнасці ў жыцці кожнага вызнаўца Хрыста, а таксама якім чынам яна можа рэалізоўвывацца ў штодзённым жыцці вернікаў. Пантыфік падкрэсліў, што “кожны хрысціянін з’яўляецца місіянерам настолькі, наколькі сведчыць пра любоў Бога”. “Будзьце місіянерамі пяшчотнасці Бога!”, - заклікаў Святы Айцец.








All the contents on this site are copyrighted ©.