2013-05-05 13:48:01

Кардынал Дзівіш на ўрачыстасцях у Каўнасе


RealAudioMP3 “Мы можам і павінны быць сведкамі надзеі для людзей, якія шукаюць сэнсу жыцця, знаходзяцца перад абліччам многіх складаных выклікаў”, - адзначыў 5 мая арцыбіскуп Кракаўскі кардынал Станіслаў Дзівіш, падчас св. Імшы з нагоды 600-годдзя катэдральнага касцёла ў Каўнасе. Польскі іерарх і былы асабісты сакратар бл. Яна Паўла ІІ з’яўляецца спецыяльным пасланнікам Святога Айца на ўрачыстасцях у гэтым літоўскім горадзе. Кардынал Дзівіш нагадаў, што катэдральны каўнаскі касцёл з’яўляецца сімвалам для ўсіх хрысціян, якія былі здольнымі “на працягу дзесяцігоддзяў супрацьстаяць таталітарнай, антырэлігійнай і бесчалавечнай сістэме” камунізма. Пурпурат нагадаў, пра вялікае сведчанне бл. Яна Паўла ІІ, які вельмі любіў Літву і заклікаў яе вырвацца на свабоду з камуністычнай сістэмы. У сваёй гаміліі кардынал Дзівіш, таксама звярнуў увагу на тое, што Касцёл перажывае Год веры, абвешчаны Бэнэдыктам XVI. Гэта з’яўляецца заклікам да “паглыблення і абнаўлення нашай веры, а таксама дзялення ёй з іншымі”. Пурпурат дадаў, што нельга быць абыякавымі да сітуацыі многіх нашых сучаснікаў, “закранутых ідэалогіяй секулярызма” і якія жывуць так, нібыта Бога не існуе.








All the contents on this site are copyrighted ©.