2013-05-04 13:43:49

Папа просіць Марыю, каб вучыла жывой веры


RealAudioMP3 “Папросім Найсвяцейшую Панну Марыю, каб вучыла нас жыць верай ў нашай штодзённай дзейнасці, і каб мы ўсё больш месца прысвячалі Богу” - так напісаў 4 мая ў сваім твіт-паведмаленні ў “Твітэры” Францішак. Сёння ў 18.00 Папа ўжо другі раз падчас свайго пантыфікату, наведае рымскую базыліку “Санта Марыя Маджорэ”. Першы раз ён зрабіў гэта 14 сакавіка, адразу пасля свайго абрання на Пасад св. Пятра. Сёння ў базыліцы Пантыфік памоліцца на Ружанцы, з нагоды пачатку месяца мая, які традыцыйна прысвечаны Насвяцейшай Панне Марыі. Падчас набажэнства Францішак прачытае радасныя таямціны Ружанца. Затым, пасля спеву літаніі да Найсвяцейшай Панны Марыі, ускладзе букет кветак да шанаванай іконы “Salus populi romani” (Збаўленне рымскаму народу).

Папу прывітае архібрэзбітэр базылікі кардынал Сантос Абрыль і Кастэлло, які ў інтэрв’ю Ватыканскаму радыё адзначыў, што Францішак гэта “Папа, вельмі адданы Дзеве Марыі”, ля ног Якой ён усклаў свой Пантыфікат”.








All the contents on this site are copyrighted ©.