2013-05-04 10:29:58

Папа да італьянскіх біскупаў: звяртайце асаблівую ўвагу на моладзь


RealAudioMP3 У Рыме з візітам “Ad Limina Apostolorum” знаходзяцца біскупы італьянскага рэгіёну Марке. З першай групай іерархаў 3 мая сустрэўся папа Францішак. Адным з удзельнікаў сустрэчы быў арцыбіскуп Анконы-Азіма Эдоарда Мэнікэлі. Іерарх падзяліўся сваімі ўражаннямі ад гэтага візіту ў інтэрв’ю Ватыканскаму радыё. Ён расказаў, што Францішак падчас прыватнай аўдыенцыі ўказаў ім накірункі іх душпастырскай дзейнасці, каб перш за ўсё, праяўлялі большы клопат да моладзі, сям’і і безпрацоўных. “Гэта была цудоўная сямейная сустрэча, адкрыты дыялог з Папам”, - адзначыў арцыбіскуп. Ён паінфармаваў, што галоўныя тэмы, якія яны абмеркавалі з Пантыфікам, тычыліся асабліва моладзі, да якой яны павінны занесці хрысціянскае пасланне, каб адкрыліся на місійнае вымярэнне Касцёла і каб маладыя людзі шукалі духоўнай фармацыі.

Акрамя таго арцыбіскуп Мэнікэлі адзначыў, што Папа праявіў таксама вялікі клопат пра душпастырскую працу , якую яны павінны весці сярод сем’яў і безпрацоўных. “Падчас сустрэчы Фрацнішак выказаў сваё глыбокае жаданне быць побач іх, лепш пазнаёміцца з іх праблемамі”, - падкрэсліў ён.

Іерарх адзначыў, што Касцёл у рэгіёне Марке ў сваёй душпастырскай працы надае вялікую ўвагу людзям, якія страцілі ў апошнім перыядзе працу. “У мінулым тут жылося дастаткова добра. Зараз сітуацыя змянілася, і таму мы павінны клапаціцца пра бяднейшыя слаі грамадства, бо годнасць прывяртаецца чалавеку тады, калі ён мае працу”, - адзначыў арцыбіскуп Мэнікэлі.








All the contents on this site are copyrighted ©.