2013-05-04 10:21:52

Кардынал Шонборн: Францішку патрэбны малітвы Папы на пенсіі


RealAudioMP3 “У кіраванні паўсюдным Касцёлам папе Францішку неабходна малітоўная падтрымка, якую дае яму Папа на пенсіі Бэнэдыкт ХVI”, - лічыць арцыбіскуп Венскі кардынал Крыстаф Шонборн. Паводле іерарха перад Францішкам стаяць вялікія выклікі. “Як добра, што зараз ён мае падтрымку ў асобе свайго папярэдніка, а два Папы гэта зусім не так аж многа”, - сказаў іерарх у інтэрв’ю выданню “Heute”. У сувязі з гэтым ён нагадаў пра два важныя моманты: сяброўскі візіт Францішка, які ён нанёс Папе на пенсіі ў Кастэль Гандольфа летняй рэзідэнцыі рымскіх Пантыфікаў, падчас якога новы Папа сказаў: “Мы браты”, і словы Бэнэдыкта ХVI аб тым, што да канца свайго жыцця ён будзе перш за ўсё аддавацца малітве. “Я ўпэўнены, што Папа на пенсіі ўжо гэта робіць і зараз, у цішыні ватыканскіх садоў ён робіць тое, што ў дадзены момант з’яўляецца найбольш важным: менавіта, малітоўна падтрымлівае свайго пераемніка, Касцёл і свет”, - сказаў былы вучань Папы на пенсіі, кардынал Крыстаф Шонборн.








All the contents on this site are copyrighted ©.