2013-05-04 10:40:09

Бразільская нявольніца - благаслаўлёная Касцёла


RealAudioMP3 4 мая ў бразільскім горадзе Баэпендзі да хвалы алтароў будзе вынесена Франціска дэ Паўла дэ Езус, нявольніца, якая жыла ў ХІХ ст.. Беатыфікацыйную св. Імшу ўзначаліць кардынал Анджэла Амата, прэфект Кангрэгацыі па справах Кананізацыі. Жыццё новай благаслаўлёнай было шляхам да свабоды. Яна была поўнасцю непісменнай, аднак ад маці навучылася аднаму: маліцца Ружанцам, любіць Езуса і мець любоў да ўсіх. Гэтаму яна была верная на працягу ўсяго свайго жыцця. Калі Франціска дэ Паўла дэ Езус вызвалілася з рабства арганізавала штодзённа малітоўныя сустрэчы ў сваім бедным доме. Неўзабаве ён становіцца месцам паломніцтва для бедных і багатых, якія прыбывалі з усіх канцоў Бразіліі ў пошуках духоўнага суцяшэння. Яна заўсёды трымала ў сваіх руках Ружанец і чым больш спалучалася з Богам, ўсё больш адкрывала свабоду.

Родны брат пакінуў ёй ў спадчыну вялікае багацце. Аднак Франціска дэ Паўла дэ Езус раздала яго бедным. Адзінае, што захавала для сябе, гэта сума грошай на пабудаву капліцу ў гонар Беззаганнага Зачацця Панны Марыі, у якой і была пахавана ў 1885 г. Да гэтай святыні нават сёння прыбываюць многія, каб знайсці сапраўдную свабоду духу, дзякуючы прыкладу і заступніцтву рабіні Франціска дэ Паўла дэ Езус.








All the contents on this site are copyrighted ©.