2013-05-03 14:19:33

Рыа-дэ-Жанейра: рэліквіі бл. Яна Паўла ІІ на СДМ


RealAudioMP3 Удзельнікі Сусветных дзён моладзі ў Рыа-дэ-Жанейра будуць мець магчымасць памаліцца перад рэліквіямі бл. Яна Паўла ІІ. Рэліквіі Пантыфіка будуць размешчаны ў катэдральным касцёле Рыа, а прыбудуць у гэты бразільскі горад 7 ліпеня, за два тыдні да пачатку мерапрыемства. Арганізатары Сусветных дзён моладзі таксама плануюць арганізаваць адарацыю рэліквій іншых апекуноў форума: бл. Пьер Джорджыа Фрасацці, св. Тэрэзы ад Дзіцятка Езуса, бл. Фэдэрыка Азанама і бразільскага святога Антоніа Гальвао дэ Сантаны. Канчатковая праграма Сусветных дзён моладзі і падарожжа папы Францішка ў Рыа-дэ-Жанейра будзе апублікавана 7 мая.








All the contents on this site are copyrighted ©.