2013-05-02 15:13:48

Францішак сустрэўся з Бэнэдыктам XVI у Ватыкане


RealAudioMP3 2 мая, пасля двух месяцаў прабывання ў Кастэль-Гандольфа, Бэнэдыкт XVI вярнуўся ў Ватыкан. Каля 16.30, Папа на пенсіі выляцеў з летняй рэзідэнцыі Рымскіх Пантыфікаў дзе пражываў з вечара 28 сакавіка, калі скончыў служэнне па пасадзе Біскупа Рыма. Папа Францішак наведаў свайго папярэдніка адразу пасля яго прыбыцця ў ватыканскі кляштар “Mater Ecclesiae”. Папа на пенсіі будзе тут жыць разам са сваім асабістым сакратаром, Прэфетам Папскага дома арцыбіскупам Георгам Генсвайнам і чатырма законніцамі, якія суправаджалі яго на працягу апошніх гадоў. З 13 сакавіка 2013 г. Францішак некалькі разоў тэлефанаваў свайму папярэдніку: адразу пасля свайго абрання на Пасад св. Пятра, з нагоды яго імянінаў і дня народзінаў. 23 сакавіка паміж Францішкам і Бэнэдыктам XVI адбылася сустрэча ў Кастэль-Гандольфа.








All the contents on this site are copyrighted ©.