2013-05-02 10:56:59

Францішак: захоўваць вернасць запаведзям з любові да Пана


RealAudioMP3 “Калі хрысціяне не даюць дзейнічаць Святому Духу тады ў Касцёле пачынаюцца падзелы”, - адзначыў папа Францішак падчас ранішняй Эўхарыстыі ў Доме св. Марты 2 мая. Пантыфік цэлебраваў св. Імшу ў прысутнасці невялікай групы супрацоўнікаў Ватыканскіх музеяў. У сваёй гаміліі ён паразважаў над жыццём першай хрысціянскай супольнасці, якая адразу пасля Пяцідзесятніцы накіравалася на “перыферыі веры”, каб абвяшчаць Евангелле. Францішак адзначыў, што Святы Дух робіць дзве рэчы – напачатку “падштурхоўвае” і нават чыніць “праблемы”, а затым “стварае гармонію ў Касцёле”. У Ерузалеме, сярод першых вучняў, “існавала шмат меркаванняў” наконт прыняцця язычнікаў у Касцёл. Былі тыя, хто казалі “не”, але таксама і тыя, хто былі адкрытыя. “Дух Святы павінен быў зрабіць сваю (...) працу: стварыць гармонію паміж гэтымі пазіцыямі, гармонію ў Касцёле, паміж імі і Ерузалемам і паміж імі і язычнікамі. Гэта цудоўная праца, якую Дух Святы робіць заўсёды ў гісторыі. І калі мы не дазваляем яму працаваць, пачынаюцца падзелы ў Касцёле, секты, усе гэтыя рэчы ... таму што з’яўляемся закрытымі на праўду Духа”, - падкрэсліў Пантыфік.

Святы Айцец звярнуў увагу яшчэ не адзін аспект: калі служэнне Пану становіцца цяжкім ярмом, тады дзверы хрысціянскіх супольнасцяў закрываюцца. Але што значыць сёння для Касцёла “насіць ярмо”? Каб адказаць на гэта пытанне Францішак нагадаў заклік Езуса “заставацца ў Яго любові”. Менавіта з гэтай любові павінна паходзіць вернасць запаведзям. “Гэта любоў вядзе нас да вернасці Пану: не раблю таго ці іншага, таму што люблю Пана”, - сказаў Папа.

“Папросім Пана, каб Дух Святы дапамагаў нам заўсёды станавіцца супольнасцю любові да Езуса, які любіў шмат. Станавіцца супольнасцю гэтага “так”. І ад ад гэтага “так” выконваць запаведзі. Станавіцца супольнасцю адкрытых дзвярэй. Папросім, каб Ён нас бараніў ад спакусы быцця пурытанамі, у этымалагічным сэнсе гэтага слова, пошуку параевангельскай чысціні, супольнасцю “не”, - заклікаў Папа.

Паводле Францішка, “калі хрысціянская супольнасць жыве ў любові, тады вызнае свае грахі, шануе Пана, прабачае нападкі”, а таксама “мае любоў да іншых і праяўленне любові”.








All the contents on this site are copyrighted ©.