Апостальская Сталіца
павіншавала будыстаў усяго свету з іх галоўным святам Весак. Падчас яго, узгадваюцца
самыя важныя этапы жыцця Буды. Гэта свята адзначаецца ў розных краінах ў розныя дні:
17 мая ў Паўднёвай Карэі, Кітаі, Ган-Конгу, Макаў; 24 мая ў Шры-Ланцы, Тайландзе,
Малайзіі, Сінгапуры, Бірме, Камбоджыі і Лаосе; 25 мая ў Індыі, Непале і Інданэзіі.
У сувязі са святам Весак Папская рада па міжрэлігійным дыялогу скіравала адмысловае
пасланне ў якім звярнула ўвагу на неабходнасць ў “сапраўдным братэрскім дыялогу” і
“супрацоўніцтве” паміж хрысціянамі і будыстамі.
У пасланні ўзгадваецца заклік
папы Францішка аб важнасці дыялогу і супольнай дзейнасці прадстаўнікоў розных рэлігій
на карысць аховы стварэння і міру. “Мы можам зрабіць шмат для дабра тых, хто бедны,
слабы, пакутуе, заклікаючы да справядлівасці, прымірэння і спакою ў свеце”, - адзначаецца
ў віншаванні. Падкрэсліваецца, што “сапраўдныя носьбіты супакою, гэтыя тыя, хто любіць,
бароніць і спрыяе чалавечаму жыццю ва ўсіх яго вымярэннях”, а “хто хоча міру, не можа
талерантна адносіцца да замахаў і злачынстваў супраць жыцця”.
У віншаванні
адзначаецца, што менавіта любоў да жыцця і стварэння галоўным чынам аб’ядноўвае хрысціян
і будыстаў. “Таму, тэрмінова неабходна стварыць, як для будыстаў, так і для хрысціян,
на падставе аўтэнтычнай спадчыны нашых традыцый, атмасферу міра, каб любіць, бараніць
і спрыяць чалавечаму жыццю”, - гаворыцца ў пасланні.
Акрамя таго, Апостальская
Сталіца заклікала супрацьстаяць спробам “дэгуманізацыі асобы” і пазбаўлення чалавечага
жыцця сакральнасці.