2013-05-01 11:41:13

Святы Айцец: грамадства, якое не дае працу – несправядлівае


RealAudioMP3 Грамадства не з’яўляецца справядлівым калі не дае працу і злоўжывае працаўнікамі, сцвердзіў папа Францішак падчас ранішняй св. Імшы ў Доме св. Марты, якую цэлебраваў 1 мая. Разам са Святым Айцом у Эўхарыстыі прыняла удзел моладзь, а таксама некаторыя маладыя маці з цэнтра дапамогі “Il Ponte”, які знаходзіцца ў прыгарадзе Рыма Чывітавек’і. У сваёй гаміліі Папа падкрэсліў, што Бог сам працаваў, калі ствараў суствет. “Гэта ікона Бога працаўніка кажа нам, што праца гэта нешта большае, чым проста заробак на хлеб”.

“Праца дае нам годнасць! Хто працуе – той годны, мае асаблівую годнасць, годнасць асобы (...) Аднак тыя, хто не працуе не маюць гэтай годнасць. Існуюць таксама многія, якія хоцуць працаваць, але не могуць. Гэта цяжар на нашых сумленнях, таму што, калі грамадства арганізавана такім чынам, калі не ўсе маюць магчымасць працаваць, быць намашчанымі годнасцю працы, гэта грамадства прабывае не ў парадку: яно не справядлівае! Яно ідзе супраць Бога, які хацеў, каб наша годнасць пачыналася адсюль!”, - падкрэсліў Пантыфік.

Святы Айцец адзначыў, што годнасць чалавеку дае не ўлада, не грошы, не культура, але менавіта праца. Папа крытычна ахарактарызаваў тых, хто не дае працу думаючы перш за ўсё пра ўласную эканамічную выгаду. Ён нагадаў, пра праблему “рабскай працы” і прывёў прыклад прадпрыемства ў Бангладэш, на якім 23 красавіка загінула больш за 300 чалавек. Яны працавалі за 38 еўра ў месяц. “Гэта быў заробак людзей, якія загінулі... Гэта называецца “рабская праца!”, - падкрэсліў Пантыфік.

Таксама Папа нагадаў што часта рэчы, якія прыносяць прыбытак каштуюць больш чым людзі для тых, хто мае палітычную, грамадскую ці эканамічную уладу. Ён заклікаў спрыяць аднаўленню годнасці працаўнікоў і працы ўглядаючыся ў прыклад св. Юзафа, а таксама маліцца за тых, хто апынуўся перад праблемай беспрацоўя і рабскага выкарыстання.









All the contents on this site are copyrighted ©.