2013-04-30 13:12:09

Іерарх пра падабенства паміж Янам ХХІІІ і Францішка


RealAudioMP3 Былы асабісты сакратар папы Яна ХХІІІ арцыбіскуп Лорыс Франчэска Капавіла, звярнуў увагу на вялікае падабенства якое існуе паміж Янам ХХІІІ і Францішкам. У інтэрв’ю інтэрнэт-парталу “Vatican Insider” 98-гадовы іерарх падкрэсліў, што абодва пантыфікі называлі сябе перш за ўсё “Біскупамі Рыма”. “Ян ХХІІІ з самага моманту свайго абрання на Пасад св. Пятра, ясна сказаў, што хоча весці місію сярод вернікаў, як біскуп Рыма”, - сказаў арцыбіскуп Капавіла. Таксама ён звярнуў увагу на тое, што абодвух Папаў лучыць любоў да перыферыяў. Ян ХХІІІ на працягу апошніх месяцаў свайго жыцця часта адпраўляўся на ўскраіны Рыма, каб сустрэцца з вернікамі.

Паводле арцыбіскупа Капавілы, Францішак нагадвае свайго папярэдніка на Пасадзе св. Пятра простымі адносінамі да людзей. “Калі ён глядзіць на кагосці, яму не важна – ці перад ім стаіць хрысціянін, ці кіраўнік дзяржавы або сціплы чалавек. Кожны для яго носіць на сябе пячатку Бога, таму яго трэба любіць”, - сказаў іерарх.

Нарэшце, апошнім падабенствам паміж Янам ХХІІІ і Францішкам, арцыбіскуп Капавіла назваў іх імкненне спрыяць міру і супрацоўніцтву паміж людзьмі розных поглядаў. “У Касцёле і палітыцы існуе патрэба ў духу прымірэння і супрацоўніцтва, бачыць тое, што аб’ядноўвае, а не тое, што дзеліць. Гэта вялікі ўрок Яна і Францішка”, - сказаў іерарх.








All the contents on this site are copyrighted ©.