2013-04-30 14:42:50

Папа Францішак сустрэўся з Шымонам Перэсам


RealAudioMP3 Папа Францішак абмеркаваў з Прэзідэнтам Ізраіля Шымонам Перэсам складаную палітычную і сацыяльную сітуацыю на Блізкім Усходзе. 30 красавіка Пантыфік прыняў ізраільскага палітыка на аўдыенцыі ў Ватыкане. Затым Шымон Перэс сустрэўся з кардыналам Дзяржсакратаром Тарчызіо Бэртонэ, якога суправаджаў арцыбіскуп Дамінік Мамберці, сакратар па адносінах Апостальскай Сталіцы з дзяржавамі. Падчас сардэчных перамоваў была выказана надзеяе на хуткае ўзняцце перагавораў паміж ізраіліцянамі і палестынцамі, каб “дзякуючы адважным рашэнням і адкрытасцю з абодвух бакоў, а таксама падтрымцы міжнароднай супольнасці, можна было дасягнуць пагаднення, якое б паважала законныя памкненні абодвух народаў і так паспрыяла ўстанаўлення міра і стабільнасці ў рэгіёне”. Папа і палітык таксама абмеркавалі важнае пытанне вакол статуса Іерусаліма. “Была прадэманстравана асаблівая заклапочаннасць канфліктам які ахапіў Сірыю, для вырашэння якога было пажадана палітычнае рашэнне, якому адпавядае логіка прымірэння і дыялога”, - гаворыцца ў паведамленні Залы Друку Апостальскай Сталіцы.

Францішак і Шымон Перэс абмеркавалі некаторыя пытанні звязаныя з адносінамі паміж Ізраілем і Святым Пасадам, а таксама паміж дзяржаўнымі ўладамі і мясцовымі каталіцкімі супольнасцямі. Акрамя таго, быў высока ацэнены прагрэс дасягнуты ў рамках працы Двухбаковай рабочай камісіі, што займаецца распрацоўкай пагаднення па пытаннях, якія ўяўляюць агульны інтарэс.









All the contents on this site are copyrighted ©.