2 мая Бэнэдыкт ХVI
вернецца ў Ватыкан і паселіцца ў кляштары “Mater Ecclesiae”. Аб гэтым паінфармаваў
30 красавіка, падчас сустрэчы з журналістамі, кс. Фэдэрыка Ламбардзі, кіраўнік Залы
Друку Апостальскай Сталіцы. “Каля 16.30-17.00 Папа на пенсіі прыбудзе ў Ватыкан на
верталёце з летняй рэзідэнцыі Рымскіх Пантыфікаў у Кастэль Гандольфа, ў якой прабываў
на працягу апошніх двух месяцаў”, - сказаў кс. Ламбардзі. На пытанне журналістаў пра
стан здароў’я Бэнэдыкта ХVI кс. Ламбардзі адказаў: “Ён пажылы чалавек, аслаблены сваім
узростам, але не мае ніякіх хваробаў”.