2013-04-29 11:46:42

Італьянская газета пра ўвагу Папы да моладзі


RealAudioMP3 “Бог дае адвагу ісці супраць плыні (...) Не павінна існаваць выпрабаванняў і непаразуменняў, якія вас пугаюць”, на гэтыя словы Папы Францішка, прамоўленыя падчас св. Імшы на плошчы св. Пятра 28 красавіка звярнула ўвагу італьянская “La Repubblica”. Выданне адзначыла асаблівыя адносіны Святога Айца да моладзі. Падкрэсліваецца, што на працягу мінулага тыдня ён некалькі разоў заклікаў маладых людзей думаць пра вялікія рэчы і ідэалы. Акрамя таго, першы замежны візіт Пантыфіка адбудзецца з нагоды Сусветнага дня моладзі. Ён пройдзе ў ліпені 2013 г. у бразільскім Рыа-дэ-Жанейра. Італьянская газета падкрэсліла, што падчас Эўхарыстыі ў мінулую нядзелю, Папа, звяртаючыся да сабраных маладых людзей, а таксама вернікаў, якім удзеліў сакрамэнт канфірмацыі, выкарыстаў зварот бл. Яна Паўла ІІ: “Дарагія сябры, адкрыйце дзверы вашага жыцця на навіну Бога”.








All the contents on this site are copyrighted ©.